кішанёвы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і кішэнны. Кішанёвая расчоска. Кішанёвы ліхтарык.
кішачнапо́ласцевыя, ‑ых.
Тып мнагаклетачных беспазваночных жывёлін, да якіх адносяцца паліцы, медузы і інш.
кі́шачны і кішэ́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да кішак, кішэчніка. Кішачныя захворванні. Кішэчная палачка.
кі́шка, ‑і, ДМ ‑шцы, Р мн. ‑шак; ж.
1. Эластычная трубка, якая з’яўляецца часткай стрававальнага апарата ў чалавека і жывёл. Тонкая кішка. Тоўстая кішка.
2. Разм. Рызінавая або брызентавая трубка для падачы вады; рукаў. Нарыхтаваўшы кішку, Пажарнікі збянтэжыліся крышку: А дзе ж пажар? Крапіва.
•••
Абадочная кішка — частка тоўстай кішкі ад сляпой да прамой, якая акружае тонкія кішкі ў выглядзе вобада.
Дванаццаціперсная кішка — частка тонкай кішкі чалавека, якая пачынаецца ад страўніка (назву атрымала ад даўжыні, роўнай 12 пярстам, г. зн. пальцам, у іх папярочніку).
Заварот кішак гл. заварот.
Сляпая кішка — пачатковая частка тоўстага кішэчніка, якая мае чэрвепадобны адростак (апендыкс).
Выматаць (усе) кішкі гл. выматаць.
Выпусціць кішкі гл. выпусціць.
Ірваць кішкі гл. ірваць.
Кішка тонка (тонкая) у каго — не хапае сіл, здольнасцей, сродкаў, каб зрабіць што‑н.
Кішкі марш іграюць — пра моцнае адчуванне голаду, хаценне есці.
Пераесці (ад’есці) кішкі каму гл. пераесці.
кішла́к, ‑а, м.
Паселішча ў Сярэдняй Азіі.
[Цюрк.]
кішла́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да кішлака. Кішлачная школа.
кішма́, прысл.
У выразе: кішма кішэць гл. кішэць.
кішмі́ш, ‑у, м.
Сорт вінаграду без костачак, а таксама разынкі з гэтага вінаграду.
[Цюрк.]
кішэ́ннік, ‑а, м.
Разм. Той, хто крадзе з кішэняў; кішэнны злодзей.
кішэ́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да кішэні. Кішэнная тканіна.
2. Прыстасаваны для нашэння ў кішэні. Кішэнны гадзіннік. Кішэнны блакнот.
•••
Кішэнныя грошы гл. грошы.
Кішэнныя расходы гл. расход.
Кішэнны злодзей гл. злодзей.