каўбаса́ і кілбаса́, ‑ы́;
Прадукт харчавання з асоба прыгатаванага мяснога фаршу ў кішачнай або штучнай абалонцы.
каўбаса́ і кілбаса́, ‑ы́;
Прадукт харчавання з асоба прыгатаванага мяснога фаршу ў кішачнай або штучнай абалонцы.
каўба́снік і кілба́снік, ‑а,
Той, хто вырабляе або прадае каўбасу, кілбасу.
каўба́сны і кілба́сны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да каўбасы, кілбасы.
2.
кіл, ‑у,
Разнавіднасць гліны з вялікай колькасцю шчолачаў (прымяняецца для мыцця бялізны ў марской вадзе).
[Тур. kil.]
кіла́, ‑ы,
1.
2. Хвароба крыжакветных раслін, пры якой на карэнні ўтвараюцца нарасці.
кіла...
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам: тысяча, у тысячу разоў, напрыклад:
[Фр. kilo ад грэч. chilioi — тысяча.]
кілава́т, ‑а,
Адзінка вымярэння магутнасці электрычнага току, роўная 1000 ват.
кілава́т-гадзі́на, ‑ы,
Адзінка вымярэння энергіі электрычнага току, роўная рабоце, якая выконваецца на працягу 1 гадзіны пры магутнасці току ў 1 кілават.
кілагра́м, ‑а,
Адзінка вагі ў Міжнароднай сістэме адзінак, роўная 1000 грамаў.
кілаграмаме́тр, ‑а,
Адзінка вымярэння энергіі (работы), роўная рабоце, што затрачваецца для падняцця масы ў 1 кілаграм на вышыню 1 метр.