Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кігі́канне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. кігікаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Над куп’ём з пранізлівым кігіканнем пабіліся чарнакрылыя кнігаўкі. Асіпенка.

кігі́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Абзывацца гукамі, падобнымі да «кі-гі». Адно над узбалоццем кігікаюць кнігаўкі. Чорны.

кігі́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Аднакр. да кігікаць.