Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кімано́, нескл., н.

1. Нацыянальнае японскае адзенне (мужчынскае і жаночае) у выглядзе халата з шырокімі рукавамі.

2. Асаблівы крой рукава ў жаночым адзенні.

[Яп.]

кімберлі́т, ‑у, М ‑ліце, м.

Магматычная горная парода, якая ўтрымлівае алмазы. Алмазаносныя кімберліты.

[Ад назвы г. Кімберлі ў Паўднёвай Афрыцы.]

кімберлі́тавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кімберліту.

кімва́л, ‑а, м.

Старадаўні ўдарны музычны інструмент, які складаецца з дзвюх медных талерак.

[Грэч. kymbalon.]

кімва́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кімвала. Кімвальныя гукі.

кімеры́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кімерыйцаў. Кімерыйская культура.

кімеры́йцы, ‑аў.

Старажытнае насельніцтва паўночнага Прычарнамор’я.

кімо́граф, ‑а, м.

1. Прыбор для графічнай рэгістрацыі ціску крыві, скарачэння мышцы і інш.

2. У эксперыментальнай фанетыцы — прыбор для запісу крывой гукаў.

[Ад грэч. kyma — хваля і graphō — пішу.]