кіпучы, ‑ая, ‑ае.

1. Які кіпіць, нагрэты да кіпення. На стале з’явілася кіпучая смажаніна сала з каўбасою і яечкамі. Пестрак.

2. Бурлівы, пеністы. Кіпучы вадаспад. ▪ Песня ўздымае Кіпучы вал з глыбінь марскіх. Танк. // Пеністы, іскрысты (пра віно, піва і пад.). За кожным сталом Месца пакінем для нашых сяброў, Чарку пакінем з кіпучым віном. Танк.

3. перан. Дзейны, ажыўлены, напружаны. Кіпучая дзейнасць. ▪ Наш край кіпучай працай Узмоцнен і сагрэт. Журба. // Палкі, гарачы. Кіпучая натура.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)