ку́чма, ‑ы, ж.
1. Тое, што і кучомка.
2. Пра пышныя, густыя валасы. Вузкі, прадаўгаваты твар [Бандарэнкі] зарос шчацінай, кучма цёмных валасоў на галаве як незавершаны стог. Навуменка. / Пра густую зелень. Лёгкі ветрык.. звінеў па зялёных кучмах стромкіх хвоек. Бядуля.
ку́чнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць кучнага. Кучнасць артылерыйскага агню.
ку́чны, ‑ая, ‑ае.
Які характарызуецца густым размяшчэннем на невялікай прастору. Кучныя ўсходы буракоў. Кучнае панаванне ў мішэнь.
кучо́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.
Шапка футрам наверх. На галаве — авечая кучомка, на плячах кажух. Лобан. — Ці бачыш што? — Не, так, нічога! — Гаворыць Костусь, а ў самога На лоб кучомка напаўзае... Колас.