Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кукарэ́ку і кукарэ́ку, выкл.

Ужываецца гукапераймальна для абазначэння крыку пеўня. / у знач. наз. Чыстае, свежае ранішняе паветра разносіла .. песні жаваранкаў, шчэбет сумятлівых вераб’ёў, гагатанне гусей і гарластае ку-ка-рэ-ку верханскіх пеўняў. Колас.

•••

Ні бэ, ні мэ, ні кукарэку — нічога не ведае, ні ў чым не разбіраецца.

ку́кіш, ‑а, м.

Разм. Складзеная ў кулак рука з прасунутым вялікім пальцам паміж указальным і сярэднім як грубы жэст у знак здзеку, пагардлівай адмовы; фіга.

•••

Кукіш з’есці гл. з’есці.

Кукіш з маслам — зусім нічога (не даць, не зарабіць, не атрымаць і пад.).

ку́кішкі,

У выразах: а) на кукішках — сагнуўшы ногі ў каленях і трымаючыся на насках (сядзець і пад.). Чалавек дваццаць маладых байцоў сядзелі на кукішках наўкол агню. Сяргейчык; б) на кукішкі — згінаючы ногі ў каленях і трымаючыся на насках (сесці, прысесці і пад.). Вера прысела на кукішкі, прымасціла між каленяў даёнку. Асіпенка.

ку́кла, ‑ы, ж.

Род жаночай прычоскі: сабраныя ў касу і закручаныя ззаду валасы. Чорныя валасы, наспех закручаныя ў куклу, павіваліся густымі пасмамі. Мурашка. Тугая каса, закручаная ў куклу, надавала твару строгасць. Ваданосаў. // Пасма кужалю, завязаная пэўным чынам.

куклукскла́навец, ‑наўца, м.

Член куклукс-клана.

куклукскла́наўскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ку-клукс-клана, куклукскланаўца. Куклукскланаўская ласка.

куко́ль 1, ‑ю, м.

Аднагадовая травяністая расліна сямейства гваздзіковых пераважна з ружовымі кветкамі і ядавітым насеннем; пустазелле, якое расце сярод злакаў.

куко́ль 2, ‑я, м.

Манаскі галаўны ўбор у выглядзе капюшона.

[Ад лац. cucullus — капюшон.]

ку́кса 1, ‑ы, ж.

Астатак пакалечанай або ампутаванай рукі, нагі. Фактычна няма рукі — з рукава суконнага пінжака вытыркаецца забінтаваная кукса. Навуменка.

ку́кса 2, ‑ы, ж.

Род жаночай прычоскі: закручаныя ў выглядзе валіка ззаду валасы. У яе быў драбнаваты твар і валасы, закручаныя ў высокую куксу пад хусткай. Чорны.

ку́ку і ку-ку́, выкл.

Ужываецца гукапераймальна для абазначэння кукавання зязюлі. Падкасілі яго пілы, Павалілі тапары. А зязюля галасіла: — Ку-ку: дзе мой бор стары? Бялевіч. / у знач. наз. Ёсць свае дзівацтвы і ў шэрай зязюлі. Гучнае «ку-ку!» лясной бяздомніцы можна пачуць амаль у кожным ляску. Ігнаценка.

кукуру́за, ‑ы, ж.

1. Аднагадовая травяністая расліна сямейства злакавых з высокім і тоўстым сцяблом і ядомымі буйнымі жоўтымі зярнятамі, сабранымі ў пачаткі; маіс. Сіласаваць кукурузу.

2. зб. Зерне гэтай расліны.