Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кубе́лец, ‑льца, м.

Памянш. да кубел; невялікі кубел. Сала і мяса гаспадар склаў у кубелец і паставіў у каморы. Сабаленка.

кубёлак, ‑лка, м.

Тое, што і кубелец. У клеці кубёлак з салам. Мурашка.

кубі́зм, ‑у, м.

Фармалістычны напрамак у буржуазным выяўленчым мастацтве пачатку 20 ст., які падмяняў прадметы рэальнага свету камбінацыямі геаметрычных фігур.

[Фр. cubisme.]

ку́бік, ‑а, м.

1. Памянш. да куб ​1 (у 1 знач.).

2. Разм. Кубічны сантыметр як мера аб’ёму.

3. звычайна мн. (ку́бікі, ‑аў). Дзіцячая цацка, якая складаецца з набору маленькіх драўляных прадметаў у форме куба, звычайна з наклеенымі на ўсіх гранях літарамі, малюнкамі. Скласці домік з кубікаў.

4. звычайна мн. (ку́бікі, ‑аў). Знакі адрознення сярэдняга каманднага саставу ў Савецкай Арміі да 1943 г.

кубі́нец,

гл. кубінцы.

кубі́нка,

гл. кубінцы.

кубі́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Кубы, кубінцаў, належыць ім. Кубінскія звычай. Кубінскі тытунь.

кубі́нцы, ‑аў; адз. кубінец, ‑нца, м.; кубінка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. кубінкі, ‑нак; ж.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Кубы.

кубі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Паслядоўнік кубізму.

кубі́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да кубіст.