Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дэфектаско́п, ‑а, м.

Апарат для выяўлення дэфектаў у матэрыялах і вырабах.

дэфе́ктнасць, ‑і, ж.

Наяўнасць недахопу, пашкоджання. Дэфектнасць дэталі.

дэфе́ктны, ‑ая, ‑ае.

З дэфектам, пашкоджаны. Дэфектны экземпляр.

дэфекто́лаг, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне дэфекталогіі.

дэфекты́ўнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць дэфектыўнага; ненармальнасць.

дэфекты́ўны, ‑ая, ‑ае.

З фізічнымі або псіхічнымі недахопамі; ненармальны. Дэфектыўнае дзіця.

дэфензі́ва, ‑ы, ж.

Палітычная паліцыя ў буржуазна-памешчыцкай Польшчы (1918–1939), якая вяла барацьбу з рэвалюцыйным рухам. Пасля гадавога турэмнага зняволення паэт выйшаў на волю. Аднак дэфензіва не пакідае над ім свае апёкі. С. Александровіч. Яшчэ ў 1925 годзе, ноччу з 6 на 7 лістапада, у засценкі дэфензівы трапіла шмат актывістаў камуністычнага і камсамольскага падполля Заходняй Беларусі. Няхай.

[Фр. défensive.]

дэфензі́ўшчык, ‑а, м.

Разм. Супрацоўнік дэфензівы. — Я цяпер усё разумею, — сказала Клава. — Гэты чалавек — дэфензіўшчык, шпік. Баранавых.

дэфіле́, нескл., н.

Цясніна; вузкі праход паміж узвышшамі, вадаёмамі. Горкае дэфіле.

[Фр. défilé.]

дэфілі́раванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. дэфіліраваць.