дэсіка́нты, ‑аў;
Хімічныя рэчывы, якія ўжываюцца для высушвання сцёблаў і лісця раслін з мэтай паскарэння іх паспявання і аблягчэння машыннай уборкі ўраджаю.
[Ад лац. desiccare — высушваць.]
дэсіка́нты, ‑аў;
Хімічныя рэчывы, якія ўжываюцца для высушвання сцёблаў і лісця раслін з мэтай паскарэння іх паспявання і аблягчэння машыннай уборкі ўраджаю.
[Ад лац. desiccare — высушваць.]
дэ́спат, ‑а,
1. У рабаўладальніцкіх манархіях Старажытнага Усходу жорсткі самадзяржаўны правіцель.
2.
[Грэч. despotēs.]
дэспаты́зм, ‑у,
1. Тое, што і дэспатыя.
2. Самавольства ў адносінах да акружаючых; самадурства, тыранства.
дэспаты́чнасць, ‑і,
Уласцівасць дэспатычнага.
дэспаты́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Заснаваны на дэспатыі.
2. Самаўладны, які не лічыцца з воляй і жаданнямі другіх.
дэспаты́я, ‑і,
Форма неабмежаванай дзяржаўнай улады; дзяржава з уладай дэспата (у 1 знач.).
[Грэч. despoteia.]
дэстабіліза́цыя, ‑і,
Парушэнне раўнавагі, стварэнне няўстойлівага становішча.
[Ад лац. de... — адмена і stabilis — устойлівы, пастаянны.]
дэструкты́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дэструкцыі.
дэстру́кцыя, ‑і,
Парушэнне або разбурэнне нармальнай структуры чаго‑н.
[Лац. destructio.]