Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дэнатуралізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго.

Правесці (праводзіць) дэнатуралізацыю.

дэнатураліза́цыя, ‑і, ж.

Выхад грамадзянін з падданства той ці іншай дзяржавы па ўласнаму жаданню або пазбаўленне яго гэтага падданства па рашэнню дзяржаўных органаў.

[Фр. dénaturalisation.]

дэнатура́т, ‑у, М ‑раце, м.

Дэнатураваны спірт.

дэнатура́цыя, ‑і, ж.

Змяненне уласцівасцей бялку пад уплывам хімічных і фізічных умоў.

•••

Дэнатурацыя спірту — дабаўленне ў спірт атрутных або непрыемных на смак рэчываў, каб зрабіць яго непрыгодным для піцця.

[Фр. dénaturation.]

дэнацыфікава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак. і незак., што.

Правесці (праводзіць) дэнацыфікацыю.

дэнацыфіка́цыя, ‑і, ж.

Выкараненне нацызму (фашызму) у Германіі пасля другой сусветнай вайны.

дэнацыяналізава́цца, ‑зуюся, ‑зуешся, ‑зуецца; зак. і незак.

1. Страціць (страчваць) нацыянальныя асаблівасці.

2. толькі незак. Зал. да дэнацыяналізаваць.

дэнацыяналізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

Правесці (праводзіць) дэнацыяналізацыю (у 1 знач.).

дэнацыяналіза́цыя, ‑і, ж.

1. Зварот раней нацыяналізаванай маёмасці былым яе гаспадарам.

2. Страта нацыянальных асаблівасцей (мовы, культуры і пад.).

дэ́ндзі, нескл., м.

Уст. Вытанчана, элегантна адзеты свецкі чалавек; франт.

[Англ. dandy.]