Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дэльтападо́бны, ‑ая, ‑ае.

Які мае форму дэльты ​2. Дэльтападобная мышца.

дэльтапла́н, ‑а, м.

Безматорны лятальны апарат з мяккім купалам на трохвугольным каркасе для спартыўнага планіравання.

[Ад назвы грэч. літары «дэльта» (Δ) і слова план.]

дэльтапланеры́зм, ‑у, м.

Тэорыя і практыка кіравання дэльтапланамі; майстэрства лятання на дэльтапланах.

дэльтапланеры́ст, ‑а, м.

Той, хто лётае на дэльтаплане, займаецца дэльтапланерызмам.

дэльфі́н, ‑а, м.

1. Марская млекакормячая жывёліна сямейства дэльфінавых з чорнай спінай і белым жыватом.

2. Скарасная разнавіднасць батэрфляю.

[Грэч. delphis.]

дэльфі́навы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да дэльфіна (у 1 знач.). Дэльфінавы тлушч.

2. у знач. наз. дэльфі́навыя, ‑ых. Сямейства млекакормячых, да якога адносяцца дэльфін, касатка, аднарог і інш.

дэльфіна́рый, ‑я, м.

Вялікі акварыум, звычайна з марской вадой, які прызначаны для ўтрымання дэльфінаў з мэтай іх вывучэння, дрэсіроўкі і паказу наведвальнікам.

дэлю́вій, ‑ю, м.

Адклады на схілах гор прадуктаў выветрывання горных народ, перамешчаных пад дзеяннем сілы цяжару і дажджавых вод.

[Лац. deluere — змываць.]

дэлювія́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дэлювію. Дэлювіяльныя адклады.