Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дэгенера́цыя, ‑і, ж.

1. Пагоршанне біялагічных і псіхічных адзнак арганізма; выраджэнне.

2. Працэс разбурэння клетак або органаў жывёльных арганізмаў.

[Лац. degenerare — выраджацца.]

дэгераіза́цыя, ‑і, ж.

У мастацкай творчасці — адмаўленне ад гераічнага пачатку, гераічных вобразаў. Тэорыя дэгераізацыі. □ Прыхільнікі так званай дэгераізацыі ў рамане Антона Алешкі не знойдуць сабе ніякай падтрымкі. «Полымя».

дэграда́цыя, ‑і, ж.

Паступовая страта былых добрых якасцей; заняпад. Дэградацыя глебы. Дэградацыя культуры.

[Лац. degradatio — зніжэнне.]

дэградзі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак.

Паступова страціць (страчваць) былыя добрыя якасці; прыйсці (прыходзіць) у заняпад.

дэгуманіза́цыя, ‑і, ж.

Пазбаўленне ці адсутнасць гуманістычнага пачатку, гуманістычнай сутнасці.

дэгустава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., што.

Зрабіць (рабіць) дэгустацыю.

дэгуста́тар, ‑а, м.

Той, хто робіць дэгустацыю. Дэгустатар чаю.

дэгустацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дэгустацыі. Дэгустацыйная ацэнка.

дэгуста́цыя, ‑і, ж.

Вызначэнне на смак якасці прадукта (віна, чаю і пад.) пры яго вырабе. Дэгустацыя каньяку.

[Лац. degustatio — адведванне.]