дэбето́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дэбету.
дэбето́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дэбету.
дэбі́л, ‑а,
Чалавек з лёгкай формай прыроджанай псіхічнай непаўнацэннасці, разумовай адсталасці.
дэбі́льны, ‑ая, ‑ае.
Псіхічна непаўнацэнны, разумова адсталы па прыродзе.
дэбі́т, ‑у,
Колькасць вадкасці (вады, нафты і пад.) або газу, якая даецца прыроднай ці штучнай крыніцай за адзінку часу.
[Ад фр. débit — збыт, расход.]
дэбіто́р, ‑а,
Даўжнік прадпрыемства, арганізацыі, установы.
[Лац. debitor.]
дэбіто́рскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дэбітора.
дэблакі́раванне, ‑я,
дэблакі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе;
Зняць (знімаць) блакаду.
дэбо́ш, ‑у,
Шумны скандал з бойкай.
[Фр. débauche.]
дэбю́т, ‑у,
1. Першае выступленне артыста на сцэне.
2. Пачатак шахматнай або шашачнай партыі.
[Фр. début.]