Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

маларо́сласць, ‑і, ж.

Уласцівасць маларослага.

маларо́слы, ‑ая, ‑ае.

Невялікага росту, нізкарослы. Хлапчук хоць яшчэ і падлетак, але ўжо большы за матку, бо яна — жанчына маларослая. Кулакоўскі.

малару́с,

гл. маларусы.

малару́ска,

гл. маларусы.

малару́сы, ‑аў; адз. маларус, ‑а, м.; маларуска, ‑і, ДМ ‑русцы; мн. маларускі, ‑сак; ж.

Афіцыйная назва ўкраінцаў у дарэвалюцыйнай Расіі.

маларуха́вы, ‑ая, ‑ае.

Недастаткова рухавы; непаваротлівы. Маларухавы хлопчык. □ [Антон Раманавіч:] — Такія модныя цяпер пошасці, як гіпертанія і ўсялякія там інфаркты, збіваюць з ног у першую чаргу маларухавых і незагартаваных фізічнай працай асоб. Паслядовіч.

маларухо́мы, ‑ая, ‑ае.

Недастаткова рухомы. Маларухомае сучляненне касцей.

маларэнта́бельны, ‑ая, ‑ае.

Недастаткова рэнтабельны. Маларэнтабельная прадукцыя.

маласвядо́мы, ‑ая, ‑ае.

Недастаткова свядомы. Маласвядомыя людзі.

маласі́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае невялікую сілу; фізічна слабы. Маласільны конь.

2. Малой магутнасці (у 3 знач.). Маласільны рухавік. □ Паравічок у двух брыгадах слабы, маласільны, яго ледзь хапае для фермаў. Ракітны.