ма́нсі,
Народ, які жыве ў Ханты-Мансійскай нацыянальнай акрузе РСФСР.
ма́нсі,
Народ, які жыве ў Ханты-Мансійскай нацыянальнай акрузе РСФСР.
мансі́йскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да мансі, уласцівы ім.
манта́ж, ‑у,
1. Зборка і ўстаноўка машын, збудаванняў з гатовых частак у адпаведнасці з планамі і чарцяжамі.
2. Падбор і аб’яднанне асобных частак фільма, літаратурных або музычных твораў у адно цэлае ў мастацкіх і сэнсавых адносінах.
[Фр. montage.]
манта́жнік, ‑а,
Спецыяліст па мантажу (у 1 знач.).
манта́жніца, ‑ы,
манта́жны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да мантажу.
мантажо́р, ‑а,
У кінематаграфіі, фатаграфіі — спецыяліст па мантажу (у 2 знач.).
мантажы́ст, ‑а,
Спецыяліст па мантажу (у 2 знач.).
мантажы́стка, ‑і,
мантанья́ры, ‑аў;
Рэвалюцыйна-дэмакратычная групоўка дэпутатаў Нацыянальнага Канвента ў час французскай буржуазнай рэвалюцыі 1789–1794 гадоў.
[Фр. montagnards ад montagne — гара. (Гэтыя дэпутаты сядзелі на верхніх скамейках у зале пасяджэнняў Канвента.)]