Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

малападрыхтава́ны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае дастатковай падрыхтоўкі, дастатковых ведаў. Малападрыхтаваны тэхнік.

малапажы́ўны, ‑ая, ‑ае.

Недастаткова пажыўны. Малапажыўны корм.

малапаспяхо́вы, ‑ая, ‑ае.

Недастаткова паспяховы. Малапаспяховыя захады.

малапатрабава́льны, ‑ая, ‑ае.

Які не прад’яўляе вялікіх патрабаванняў да каго‑, чаго‑н. Малапатрабавальныя да святла расліны.

малаперакана́льны, ‑ая, ‑ае.

Недастаткова пераканальны. Малапераканальныя довады.

малаперакана́ўчы, ‑ая, ‑ае.

Недастаткова пераканаўчы. Малапераканаўчы доказ.

малапісьме́ннасць, ‑і, ж.

Недастатковая пісьменнасць. Нягледзячы на малапісьменнасць, .. [Лёнгін] захапляўся сельскагаспадарчай літаратурай. Карпюк.

малапісьме́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які не ўмее добра пісаць і чытаць. Малапісьменны, але разумны.. рабочы хутка рабіўся цвёрдым прыхільнікам сацыял-дэмакратаў. Мурашка. Са школьнай праграмы.. [Бярвенскі] сёе-тое ведаў, а наогул быў малапісьменны. Колас.

2. Выкананы недастаткова пісьменна, з памылкамі. Большасць пратаколаў напісана малапісьменным почыркам, сваёю хатняй мовай. Пестрак.

малапрадукты́ўнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць малапрадуктыўнага. Малапрадуктыўнасць суфікса.

малапрадукты́ўны, ‑ая, ‑ае.

Недастаткова прадуктыўны. Малапрадуктыўны суфікс.