Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

машы́напіс, ‑у, м.

1. Друкаванне на пішучай машынцы. Курсы машынапісу.

2. Тэкст, надрукаваны на пішучай машынцы. Пяць старонак машынапісу.

машынапі́сны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да машынапісу (у 1 знач.). Машынапіснае бюро.

2. Надрукаваны на пішучай машынцы. [Маслянка] пайшоў да свайго стала, дастаў з шуфляды некалькі лісткоў паперы з машынапісным тэкстам і падаў Максіму. Машара.

машынапрака́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пракату (часовага карыстання за плату) машын, прызначаны для яго. Машынапракатная база.

машынаўлада́льнік, ‑а, м.

Той, хто мае асабістую аўтамашыну.

машынізава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад машынізаваць.

2. у знач. прым. Аснашчаны машынамі, машынным абсталяваннем.

машынізава́цца, ‑зуецца; незак.

Зал. да машынізаваць.

машынізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

Укараніць (укараняць), увесці (уводзіць) машыны ў вытворчасць. Машынізаваць сельскую гаспадарку.

машыніза́цыя, ‑і, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. машынізаваць.

машыні́ст, ‑а, М ‑сце, м.

1. Спецыяліст, рабочы, які працуе на машыне (у 1 знач.) і кіруе ёю. Машыніст вежавага крана. Машыніст малатарні. □ Яшчэ здалёк .. [Андрыян Цітавіч] пазнаў у кабіне экскаватара машыніста Астапава. Марціновіч. // Той, хто кіруе паравозам і вядзе поезд. Ля акна ў паравознай будцы сядзеў машыніст. Карпаў. Счэпшчык ляскае ручкай аўтасчэпкі, машыніст пераводзіць рэверс, і састаў ідзе назад. Васілёнак.

2. У тэатры — той, хто кіруе абсталяваннем сцэны і заменай дэкарацый.

машыні́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жанчына, якая працуе на пішучай машынцы. Машыністкі не маглі друкаваць на замежных мовах — на іх машынках не было лацінкі. Сабаленка.