Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ку́льтавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да культу (у 1 знач.), звязаны з выкананнем рэлігійных абрадаў. Культавая музыка. Культавая паэзія.

культарме́ец, ‑мейца, м.

Удзельнік масавага культурна-асветнага руху ў першыя гады культурнага будаўніцтва ў СССР.

ку́льтаўскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да культу (у 2 знач.). Чорнаму ўласцівы глыбокі гістарызм мыслення. Ён вельмі стойка супраціўляўся культаўскім тэндэнцыям у літаратуры. Дзюбайла.

культма́савы, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з абслугоўваннем культурных патрэбнасцей мас; культурна-масавы. Культмасавая работа.

культпахо́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Калектыўнае наведванне тэатра, музея і пад.

культпо́езд, ‑а, М ‑дзе, м.

Поезд, прызначаны для культурна-бытавога абслугоўвання насельніцтва.

культпро́п, ‑а, м.

1. Скарочаная назва аддзела культуры і прапаганды пры партыйных і савецкіх органах (у 1920–30 гг. у СССР).

2. Разм. Той, хто загадвае культурнай і прапагандысцкай работай у якой‑н. арганізацыі, установе.

культрабо́та, ‑ы, ДМ ‑боце, ж.

Культурна-масавая работа.

культрабо́тнік, ‑а, м.

Той, хто кіруе культурна-масавай работай (у якой‑н. арганізацыі, установе). Культработнік прафкома.

культтава́ры, ‑аў; адз. няма.

Агульная назва тавараў, прызначаных для задавальнення культурных патрэбнасцей насельніцтва (музычных інструментаў, канцылярскіх прылад і пад.).