Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

малалітра́жны, ‑ая, ‑ае.

1. Які змяшчае мала вадкасці, мае невялікі літраж. Малалітражны бак.

2. Які расходуе мала гаручага; з цыліндрамі невялікага літражу (пра аўтамабіль). Малалітражны аўтамабіль.

малалю́днасць, ‑і, ж.

Стан малалюднага. Малалюднасць вуліц.

малалю́дны, ‑ая, ‑ае.

З невялікай колькасцю людзей, немнагалюдны. «Куды ж цяпер падацца?» — запытаў у мыслях самога сябе Лабановіч, апынуўшыся на .. малалюднай плошчы. Колас.

маламаёмаснасць, ‑і, ж.

Уласцівасць маламаёмаснага.

маламаёмасны, ‑ая, ‑ае.

Які мае мала маёмасці; небагаты. Маламаёмаснае насельніцтва.

маламаёмны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і маламаёмасны. Маламаёмнае сялянства.

маламе́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Разм. Прадмет меншых памераў, чым ён павінен быць (аб адзенні, абутку). Паліто-маламерка.

маламе́рны, ‑ая, ‑ае.

Невялікага размеру, няпоўнай меры. Маламерная пасудзіна.

маламетра́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.

Разм. Маламетражная кватэра.

маламетра́жнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць маламетражнага.