кульга́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. кульгаць.
кульгану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
Аднакр. да кульгаць.
кульга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Хадзіць, ісці, нясмела прыступаючы на карацейшую ці балючую нагу. Андрэйка кульгаў і адставаў, а Коля тое і рабіў, што праз кожную хвіліну спыняўся, каб пачакаць таварыша. Сіняўскі.
2. Быць кульгавым, мець карацейшую ці балючую нагу. [Шолам] з прыроды быў глухаваты.. і кульгаў на правую нагу. Корбан. // перан. Разм. Мець значныя недахопы, быць непаўнацэнным у якіх‑н. адносінах. — Зразумейце вы, што ваша тэорыя кульгае... Выпраўце яе, — спачувальна ўхмыльнулася Зося. Шынклер. Непакоіла дысцыпліна. Яна, як кажуць, пачала кульгаць. Многія з выхаванцаў, што наступілі ў дзетдом у апошні час, былі хлопцы цёртыя. Нядзведскі.
3. Разм. Дрэнна ведаць які‑н. вучэбны прадмет, не паспяваць па якім‑н. прадмеце. Кульгаць па матэматыцы. // Быць недастаткова засвоеным (пра які‑н. вучэбны прадмет). У яго фізіка кульгае.
•••
Кульгаць на абедзве нагі — а) будучы недастаткова дасведчаным у якой‑н. справе, рабіць значныя промахі; б) праходзіць дрэнна, з перабоямі, зрывамі (пра справу, работу і інш.). Дысцыпліна кульгае на абедзве нагі.
кульмінацы́йны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да кульмінацыі. Кульмінацыйны пункт.
кульміна́цыя, ‑і, ж.
1. Праходжанне свяціла праз нябесны мерыдыян.
2. Момант, перыяд найвышэйшага ўздыму, напружання ў развіцці чаго‑н. Кульмінацыя ў развіцці сюжэта.
[Ад лац. culmen, culminis — вяршыня.]
кульну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.
Аднакр. да куляцца.
кульну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.
Аднакр. да куляць.
культ, ‑у, М ‑льце, м.
1. Рэлігійнае служэнне бажаству і звязаныя з гэтым рэлігійныя абрады. Культ бога Сонца ў язычнікаў. Служыцелі культу.
2. перан.; каго-чаго. Сляпое пакланенне каму, чаму‑н., абагаўленне каго‑, чаго‑н. Культ асобы. Культ «чыстага мастацтва». Культ прыгажосці.
[Лац. cultus.]
культ...
Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: «звязаны з абслугоўваннем культурных патрэбнасцей», напрыклад: культтавары, культкамісія, культпаход.