гармані́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да гармоніі (у 3 знач.); заснававы на прынцыпах гармоніі. Гарманічны рад. Гарманічны стыль у музыцы.
2. Стройны, мілагучны, зладжаны. Гарманічны верш.
3. Поўны гармоніі (у 2 знач.); які знаходзіцца ў стройным спалучэнні, у адпаведнасці з чым‑н. Уяўленні аб пажаданым, гарманічным грамадскім ладзе жывіліся ясным розумам народа, які захаваў багацейшы вопыт гісторыі. Перкін.
4. Спец. Раўнамерны, рытмічны. Гарманічныя ваганні.
гарма́та, ‑ы, ДМ ‑маце, ж.
Агульная назва артылерыйскай зброі (пушка, гаўбіца, марціра і інш.). Супрацьтанкавая гармата. Зенітная гармата. □ Некалькі гадзін грымелі нашы гарматы, і водгулле іх грому далёка расплывалася па нетрах лясоў і балот Палесся. Колас.
•••
Гарматай не праб’еш гл. прабіць.
Страляць з гарматы па вераб’ях гл. страляць.
гарма́тны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да гарматы. Гарматы ствол. Гарматныя залпы. Гарматны разлік. □ Вайна напамінала пра сябе далёкімі гарматнымі стрэламі, гулам самалётаў і гэтымі руінамі, што ляжалі перад вачамі. Хадкевіч.
•••
Гарматнае мяса гл. мяса.
гармі́дар, ‑у, м.
Разм. Гучная бязладная гаворка наперабой; шум, вэрхал. Адразу падняўся гармідар. Кожны хацеў першы выказаць сваю думку. Карпюк. Троху-патроху ўзнялася жвавая гамонка, якая нарэшце перайшла ў тлумны гармідар. Зарэцкі. // Беспарадак, неразбярыха.
гармо́н, ‑у, м.
Рэчыва, якое выдзяляюць у кроў залозы ўнутранай сакрэцыі.
[Ад грэч. hormáō— рухаю, узбуджаю.]
гармо́нік, ‑а, м.
1. Духавы музычны інструмент, які складаецца з дзвюх дэк, злучаных расцяжнымі рухомымі мяхамі, і клавіятуры. Гармонік усхліпнуў і зноў зайграў — вясёлую прыпевачную мелодыю. Асіпенка.
2. у знач. прысл. гармо́нікам, у гармо́нік. Густымі паралельнымі складкамі (пра паперу, скуру і пад.). Халявы гармонікам. □ Сціснуў [Ігналя] кулакі, насупіў бровы, зморшчыў лоб у гармонік і мармытаў сабе пад нос: — Ліха на мяне! Ліха на мяне! Бядуля.
•••
Губны гармонік — музычны інструмент у выглядзе прадаўгаватай скрыначкі з металічнымі язычкамі і адтулінамі для ўдзімання паветра.
гармо́нія, ‑і, ж.
1. Мілагучнасць, складнасць, прыемнасць гучання. Гармонія верша. Гармонія гукаў.
2. Зладжанасць, узаемная адпаведнасць асобных якасцей, прадметаў, з’яў, частак цэлага. Гармонія фарбаў. Гармонія зместу і формы. Гармонія жыцця.
3. Аддзел тэорыі музыкі, вучэнне аб правільнай пабудове сугучнасцей у кампазіцыі. Іменна гармонія зрабіла магчымымі трыумфы аркестравай музыкі. «Полымя».
[Ад грэч. harmonía — сувязь, сугучнасць, зладжанасць.]
гармо́нь, ‑і, ж.
Тое, што і гармонік (у 1 знач.). Разняў гармонь танкіст удалы Ды як націсне на басы. Колас.
гарнавы́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да горна (гл. горан). Гарнавы інструмент.
2. у знач. наз. гарнавы́, ‑ога, м. Рабочы пры горне. Тут быў старэйшы гарнавы першай домны, таксама ўзнагароджаны ордэнам Леніна, настаўнік дзесяткаў гарнавых, якім ён аддаваў свой вялікі саракагадовы вопыт. Мікуліч.
гарнаста́евы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да гарнастая. Гарнастаевае футра. // Зроблены з футра гарнастая. Гарнастаевы каўнер.