Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гафрырава́льны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для гафрыравання. Гафрыравальная машына.

гафрырава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. гафрыраваць.

гафрырава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад гафрыраваць.

2. у знач. прым. З гафрыроўкай. Гафрыраваная папера. Гафрыраваная трубка.

гафрырава́цца, ‑руецца; незак.

1. Рабіцца складчатым, гафрыраваным; паддавацца гафрыроўцы.

2. Зал. да гафрыраваць.

гафрырава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што.

Рабіць на якім‑н. гладкім матэрыяле (метале, тканіне, паперы і пад.) рады паралельных хвалепадобных складак. Гафрыраваць каўнер. Гафрыраваць бляху.

[Фр. gaufrer — адціскаць узор.]

гафрыро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. гафрыраваць.

2. Рад паралельных хвалепадобных складак на чым‑н. Аздобіць плацце гафрыроўкай.

гафрэ́, нескл., н.

1. Дробныя выпуклыя рубчыкі на паверхні тканіны, якія робяцца спецыяльнымі гафрыравальнымі машынамі. Гафрэ на сукенцы.

2. у знач. нязм. прым. З такімі рубчыкамі. Спадніца гафрэ. Каўнер гафрэ.

гафт, ‑у, М ‑фце, м.

Від ажурнай вышыўкі. Вокны былі вымыты і пазавешваны белымі паркалёвымі з гафтам фіранкамі. Сабаленка.

[Польск. haft.]

гафтава́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. гафтаваць.

2. Рэчы, якія гафтуюць.

гафтава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад гафтаваць.

2. у знач. прым. Упрыгожаны гафтам; вышываны, вышыты. Гафтаваная хустка.