Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

глаба́льны, ‑ая, ‑ае.

Усеагульны, усеабдымны (у межах зямнога шара). Арганізаваць службу надвор’я ў глабальным маштабе. □ [Праблема чыстай вады] не рэгіянальная беларуская праблема і нават не саюзная — яна даўно ўжо пабыла глабальны характар. «Полымя».

•••

Глабальная ракета гл. ракета.

глабулі́ны, ‑аў; адз. глабулін, ‑у, м.

Найбольш пашыраная ў прыродзе група жывёльных і раслінных бялкоў. Малочны глабулін. Яечны глабулін.

[Ад лац. globulus — шарык.]

глава́, ‑ы; мн. главы, глаў; ж.

Раздзел кнігі, артыкула, абазначаны нумарацыяй або загалоўкам. Главы рамана.

глагалі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да глаголіцы. Глагалічная літара. // Напісаны глаголіцай. Глагалічны рукапіс.

глаго́ліца, ‑ы, ж.

Адна з дзвюх азбук стараславянскай мовы.

глаго́ль, ‑я, м.

Даўнейшая назва літары «г».

гла́джанне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. гладзіць.

гла́джаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад гладзіць.

гла́дзевы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гладзі ​2. Гладзевыя тканіны.

гладзе́йшы, ‑ая, ‑ае.

Выш. ст. да прым. гладкі.