Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

глузд, ‑у, м.

Разм. Розум, развага. Паварушыць глуздамі. □ — О, гэты хлопец з глуздом. .. Паслухаем, што далей скажа... Пестрак.

•••

З глузду з’ехаць гл. з’ехаць.

глум, ‑у, м.

Разм.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. глуміць і глуміцца; глумленне.

2. Пра што‑н. марна страчанае, папсаванае. Дабро пайшло ў глум.

глумі́цца, глумлюся, глумішся, глуміцца; незак.

Разм.

1. Марна траціцца, псавацца. Да слёз крыўдна было, што збажына дарэмна глумілася. Гурскі.

2. з каго-чаго. Здзекавацца, насміхацца. Ураднік, старшыня, стражнік, поп, нават дзесяцкія — усе .. глуміліся з бедняка. Гартны.

3. Зал. да глуміць.

глумі́ць, глумлю, глуміш, глуміць; незак., што.

Разм.

1. Марна траціць, псаваць. Шкада было глуміць мяккі даўгунец, старанна выпаланы калгаснымі дзяўчатамі. Грахоўскі.

2. Здзекавацца, насміхацца з каго‑, чаго‑н. Большасць ведала, што сыны ваююць за праўду, якую глуміў немец, за Расеюшку, за цара, а больш нічога не ведалі, а хоць і ведаў хто, дык маўчаў, бо быў на вачах старасты, урадніка і земскага. Каваль.

глумле́нне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. глуміць і глуміцца.

глу́пства, ‑а, н.

1. Дурны ўчынак, дурная думка; недарэчнасць, бяссэнсіца. А Казімір гаварыў: — Да чаго ж яшчэ дурныя людзі. Маліцца каменю? Цьфу! Каб ты, Марта, больш гэтага глупства не рабіла. Пестрак. Усе ведалі, што Дзям’ян, працавіты і сумленны чалавек, глупства не скажа, бо мае розум і любіць справядлівасць. Кавалёў.

2. Пра што‑н. нязначнае, дробязнае. З-за глупства не спрачайся.

глупы́ш, ‑а, м.

Паўночная марская вадаплаўная птушка, падобная на чайку.

глу́ха,

1. Прысл. да глухі (у 2, 3 знач.).

2. безас. у знач. вык. Ціха, бясшумна. Глуха ў полі. Нішто не хвалюе. А. Александровіч.

3. прысл. Шчыльна, наглуха. З нізкага берага дно акіяна вачам не даступна, — Глуха ўкрыла яго сіняя цемень вады. Багдановіч.

глухава́ты, ‑ая, ‑ае; ‑ват, ‑а.

1. Трохі глухі (у 1, 2 знач.). Глухаваты ад старасці, Пятрусь спаў яшчэ моцна, мог не дачуць гадзінніка. Брыль.

2. Не вельмі звонкі, прыглушаны (пераважна пра голас, гукі). Глухаваты бас. □ Глухаватым, асіплым голасам.. [Андрэй Іванавіч] запеў калыханку. Лынькоў.

глухама́нь, ‑і, ж.

Разм. Тое, што і глуш (у 1–3 знач.). Можна прайсці дзесяткі вёрст па глухамані.. і не сустрэць нават звярынай сцежкі. Новікаў. Вось аднаго разу У глухамань начы Удалося вязню З допыту ўцячы. Бядуля.