Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гак 1, ‑а, м.

1. Востры металічны выступ на чым‑н. (напрыклад, крук у багры, шып у падкове). [Конь] .. быў падкуты на перад, і гакі ў падковах былі не кавальскай работы, а купленыя. Крапіва.

2. Абл. Участак зямлі, які вострым клінам удаецца ў што‑н. Хвалі без ахвоты Абмываюць з гака жвір. Астрэйка.

•••

З гакам — з лішнім, з лішкам.

гак 2, выкл. у знач. вык.

Разм. Ужываецца ў значэнні дзеяслова гакнуць, гакнуцца. Ляціць звер проста, а з-за дрэва Выскачыў Мядзведзіч — гак у лоб! Бялевіч.

га́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да гакнуць.

га́кнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

Разм. Моцна ўдарыцца. Гакнуцца аб лёд.

га́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак. і аднакр.

Разм.

1. Ударыць з вялікай сілай. Молат жылістай рукой Возьме [каваль] ды як гакне. Бялевіч.

2. Ужываецца замест некаторых дзеясловаў для абазначэння дзеяння, якое адбываецца з асаблівай сілай, запалам, азартам (з захаваннем кіравання гэтых дзеясловаў). Выйшаўшы ад Хурса, не чуючы пад сабою ног, Фартушнік кінуўся ў піцейны дом і гакнуў паўтузіна піва. Чорны.