Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гаі́цца, гоіцца; незак.

1. Зажываць, залечвацца (пра рану, нарыў і пад.). Пазбіралі пер’я, пуху, Каб шпаку цяплей было, Каб было заўсёды суха, Каб гаілася крыло. Грахоўскі. // перан. Сцішацца, супакойвацца (пра душэўны боль, пачуццё крыўды). Дзіцячае сэрца хутка гоіцца.

2. Зал. да гаіць.

гаі́ць, гаю, гоіш, гоіць; незак., што.

Залечваць якое‑н. пашкоджанне на целе. Гаіць рану. // Быць сродкам лячэння, мець лекавыя якасці. Многія травы гояць раны. // перан. Супакойваць, сцішаць душэўны боль, пачуццё крыўды і пад. Пацалункі твае Ап’янялі мяне І гаілі душэўныя раны. Журба. Час — надзейны сродак ад усялякага гора. Ён і слёзы высушвае і раны гоіць. Гроднеў.