Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

габаі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Музыкант, які іграе на габоі.

габардзі́н, ‑у, м.

Шарсцяная тканіна для паліто і касцюмаў.

[Фр. gabardine.]

габардзі́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да габардзіну. // Зроблены з габардзіну. Габардзінавы касцюм.

габары́т, ‑у, М ‑рыце, м.

Гранічныя знешнія абрысы прадметаў (збудаванняў, машын, станкоў і пад.); аб’ём, велічыня чаго‑н. Габарыт кантэйнера. Габарыты вагонаў. // Адлегласць ад рэйкавага шляху да лініі будынкаў, якая забяспечвае свабодны праход поезда.

[Фр. gabarit.]

габары́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да габарыту. Габарытныя вароты.

габеле́н, ‑а і ‑у, м.

1. ‑а. Насценны дыван ручной работы з вытканай на ім карцінай, узорам.

2. ‑у. Дэкаратыўная тканіна.

[Фр. gobelin.]

габеле́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да габелена (у 1 знач.). Габеленавы дыван. // Зроблены з габелену (у 2 знач.). Габеленавы настольнік.

га́бітус, ‑у, м.

Спец. Знешні воблік чалавека, жывёльнага або расліннага арганізма. Атлетычны габітус. Змяненне габітусу. Габітус гібрыда.

[Ад лац. habitus — выгляд, склад.]

габлёваны,

гл. габляваны.

габлёўка, ‑і, ДМ ‑лёўцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. габляваць; габляванне.

2. Апрацаваны гэблем, рубанкам матэрыял.