Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

га́га, ‑і, ДМ газе, ж.

Палярная нырцовая качка з каштоўным мяккім цёплым пухам.

гага́канне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. гагакаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Ляцяць дзікія гусі.. Іх гагаканне, больш чым вясна, вярэдзіць душу. Паўлаў.

гага́каць, ‑ае; незак.

Разм. Абзывацца крыкам, падобным на гукі «га-га-га» (пра гусей); гагатаць. Галасіста, ажно далёка на паплавах адгукалася рэха, гагакалі гусі. Шамякін.

гага́кнуць, ‑не; зак.

Аднакр. да гагакаць.

гагалі́ны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гогаля (у 1 знач.).

га́ганне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. гагаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Гаганне гусей.

гага́ра, ‑ы, ж.

Вялікая паўночная вадаплаўная птушка з густым пер’ем.

гага́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Паўночная марская птушка велічынёй з невялікую качку.

гагарыні́т, ‑у, М ‑ніце, м.

Бясколерны або ружова-жоўты мінерал, адкрыты ў 1961 г. у Казахстане і Тувінскай АССР, названы ў гонар Ю. А. Гагарына.

[Ад уласн. імя.]

гагары́ны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гагары, належыць ёй. Гагарынае гняздо. Гагарыны крык.