Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

матэрыялазна́вец, ‑наўца, м.

Спецыяліст у галіне матэрыялазнаўства.

матэрыялазна́ўства, ‑а, н.

Навука аб матэрыялах якой‑н. галіны вытворчасці.

матэрыялазна́ўчы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да матэрыялазнаўства. Матэрыялазнаўчыя выкладкі.

матэрыялізава́насць, ‑і, ж.

Уласцівасць матэрыялізаванага. У паэтычных пейзажах пісьменніка не траціцца канкрэтнасць, рэчавасць, матэрыялізаванасць вобраза. Кучар.

матэрыялізава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад матэрыялізаваць.

матэрыялізава́цца, ‑зуецца; зак. і незак.

1. Увасобіцца (увасабляцца) у канкрэтныя, рэчыўныя формы.

2. толькі незак. Зал. да матэрыялізаваць.

матэрыялізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак.

Увасобіць (увасабляць) што‑н. у канкрэтныя, рэчыўныя формы.

[Ад фр. matérialiser.]

матэрыяліза́цыя, ‑і, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. матэрыялізаваць і матэрыялізавацца.

матэрыялі́зм, ‑у, м.

1. Навуковы, у адрозненне ад ідэалізму, напрамак у філасофіі, які сцвярджае першаснасць матэрыі і другаснасць свядомасці.

2. Вузка практычныя адносіны да рэчаіснасці. // Адносіны да рэчаіснасці з пункту гледжання сваёй выгады.

•••

Гістарычны матэрыялізм — састаўная частка марксісцка-ленінскай філасофіі, навука аб найбольш агульных законах развіцця грамадства.

Дыялектычны матэрыялізм — філасофія марксізма-ленінізма, якая базіруецца на матэрыялістычным тлумачэнні аб’ектыўнага свету і дыялектычным метадзе яго пазнання.

[Фр. matérialisme.]

матэрыялі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

1. Паслядоўнік філасофскага матэрыялізму.

2. Разм. Чалавек, які вузка практычна адносіцца да рэчаіснасці і адмаўляе ўсё ідэальнае, узвышанае. // Той, хто падыходзіць да ўсяго з пункту гледжання матэрыяльных выгад для сябе.