маркіта́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Дробны гандляр харчовымі прыпасамі і прадметамі салдацкага ўжытку пры арміі ў 18–19 стст.
[Ням. Marketender.]
маркіта́нтка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Жан. да маркітант.
маркіта́нцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да маркітанта, маркітантаў, уласцівы ім.
марко́та, ‑ы, ДМ ‑коце, ж.
Сум, туга, журба. Бедаваць, здавалася, не было чаго, а маркота дзіўна не адыходзіла. Мележ. Сёння спавіта задумай бяскрайняя далеч палёў і вее маркотай і сумам ад ціхіх пажоўклых гаёў. Машара.
марко́тна,
1. Прысл. да маркотны. Вакол, ападаючы, шамацела лісце, угары маркотна, цягуча шумеў густы вецер. Мележ.
2. безас. у знач. вык. Аб пачуцці суму, маркоты. [Аляўціна Пятроўна:] — Мо табе, Макарка, што баліць? — Не, нічога не баліць, проста так маркотна, — адказаў я як мага спакайней. Сабаленка. Мне было крыху маркотна, напэўна, таму, што са старонак кнігі паўставала даволі сумная гісторыя таленавітага чалавека. Асіпенка.
марко́тны, ‑ая, ‑ае.
Сумны, тужлівы; журботны. Злы на ўсіх і на самога сябе .., Васіль увесь тыдзень працягаўся .. нудны і маркотны. Гартны. Ужо нават чуваць быў за ўсплёскамі вёслаў маркотны шум падсочаных .. соснаў. Брыль.
марко́ўнік, ‑у, м.
1. зб. Націнне морквы.
2. Травяністая расліна з лісцямі, падобнымі да лісцяў морквы.
марко́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да морквы. // Прыгатаваны з морквы. Маркотны сок.
2. Аранжавы, колеру морквы. Блузка маркоўнага колеру.