Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

матацыкле́т, ‑а, М ‑леце, м.

Разм. Тое, што і матацыкл.

[Фр. motocyclette.]

матацыкле́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Разм. Тое, што і матацыкл.

матацыкле́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да матацыклета, матацыкла. У пяць гадзін раніцы нас падымае на ногі страшэнны трэск і гул матацыклетных і веласіпедных матораў. Нядзведскі. // Звязаны з яздой на матацыклах. Матацыклетнае спаборніцтва.

матацыклі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Той, хто кіруе матацыклам, ездзіць на матацыкле. Убачыўшы, што матацыклістаў толькі двое і за імі больш нікога не відаць, хлопцы пасмялелі. Якімовіч.

матацыклі́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Разм. Жан. да матацыкліст.

мата́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. што. Віць, навіваць, накручваць. Матаць ніткі. Матаць шоўк.

2. чым. Рухаць з боку ў бок, махаць чым‑н. Матаць нагамі. □ Жарабок матаў галавой то ўніз, то ўгору, вадзіў ноздрамі ад свежага паху сасонніку. Ермаловіч.

3. Разм. груб. Хутка ісці, бегчы куды‑н.; уцякаць, паспешна выбірацца адкуль‑н. — Хведар, — крычыць Цопа, — матай у цэнтр, няхай мяхі даюць. Скажы, што малацьбу пачалі. Асіпенка.

•••

Матаць (сабе) на вус — запамінаць што‑н. з якой‑н. мэтай.

мата́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што і без дап.

Разм. Неэканомна, неразумна траціць грошы, маёмасць.

ма́тачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Разм.

1. Памянш.-ласк. да матка (у 1 знач.).

2. Разм. Самка некаторых жывёл і птушак.

3. у знач. выкл. Ужываецца пры перадачы здзіўлення, спалоху.

ма́тачнік, ‑а, м.

1. Вялікая ячэя ў сотах, у якой выводзіцца пчаліная матка. // Скрыначка, прызначаная для адсадкі пчалінай маткі пры раенні.

2. Памяшканне для матак якога‑н. віду свойскай жывёлы. Матачнік для трусоў.

3. Спец. Расліна, якая выкарыстоўваецца для вырошчвання новых раслін.

4. Спец. Участак, дзе растуць насеннікі або саджанцы якіх‑н. раслін.

ма́тачны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да маткі (у 2, 3 знач.).

ма́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Маці, мама. — Матка! А калі гэта да нас Шпак .. прыходзіў? — спытала адна маладзіца сваю свякроў, бабку Таццяну. Колас.

2. Самка жывёл і насякомых, якая выводзіць патомства. Малыя ягняты, .. адбіўшыся ад матак, на момант спыняліся. Крапіва. Пчолы-разведчыкі знаходзілі .. вуллі і пакрысе абжывалі іх, каб потым прывесці сюды матку з роем. Кулакоўскі.

3. Унутраны палавы орган жанчын і самак жывародзячых жывёл, у якім развіваецца зародак.

4. (звычайна ў прыдатку). Аб тым, што з’яўляецца самым родным і блізкім. Апранула зямля-матка Кажушок зялёны. Колас. Я тут бачыў свой край, поле, рэчку, бор, Сваю катку-зямлю — Беларусь. Купала.