Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

матаві́ла, ‑а, н.

1. Прыстасаванне для змотвання нітак у маткі.

2. Частка жняяркі, камбайна і пад., якая нагінае сцябліны збажыны, травы да рэжучага апарата. А як прыемна было стаяць на мосціку камбайна і .. бачыць, як таропка гнуцца каласы пад матавілам .., як цячэ ў бункер струмень зерня. Дуброўскі.

3. Машына для змотвання пракатнага матэрыялу.

матаво́з, ‑а, м.

Лакаматыў з рухавіком ўнутранага згарання, прызначаны для дапаможных і манеўровых работ.

ма́тавы 1, ‑ая, ‑ае.

1. Без глянцу, без бляску. Матавая фотапапера. // Роўны, без румянцу (пра колер твару). Ад чарнаты барады матавы твар рэдактара прымае шэрае адценне. Бядуля. // Няяркі, мяккі. Месячык заліваў матавым святлом бяскрайнюю прастору поля. Шамякін.

2. Паўпразрысты. Недарагая люстра з матавымі абажурчыкамі залівала пакой роўным, мяккім святлом. Карпаў.

ма́тавы 2, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да мата ​1. Матавая пазіцыя.

матадо́р, ‑а, м.

Галоўны ўдзельнік бою быкоў, які наносіць шпагай апошні (смяртэльны) удар быку; тарэадор.

[Ісп. matador ад matar — забіваць.]

мата́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Прыстасаванне для змотвання чаго‑н.

маталы́га, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑лызе, Т ‑ай (‑аю), ж.

Разм. неадабр. Той (тая), хто неразумна траціць грошы, маёмасць.

мата́льны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для матання. Матальны цэх. Матальная машына.

мата́льня, ‑і, ж.

Памяшканне, дзе размотваюць пражу.

мата́льшчык, ‑а, м.

Той, хто займаецца матаннем (нітак, пражы і пад.).

мата́льшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да матальшчык.