Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

маркі́за 1, ‑ы, ж.

Жонка або дачка маркіза.

[Фр. marquise.]

маркі́за 2, ‑ы, ж.

Навес над акном, дзвярыма, балконам для засцярогі ад сонца. // Штора на акно або дзверы, якая апускаецца зверху ўніз.

[Фр. marquise.]

маркізе́т, ‑у, М ‑зеце, м.

Празрыстая тканіна, баваўняная або шаўковая, з тонкай кручанай пражы.

[Фр. marquisette.]

маркізе́тавы, ‑ая, ‑ае.

Зроблены з маркізету. Маркізетавая блузка.

маркірава́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які служыць для маркіравання. Маркіравальная машына.

маркірава́нне 1, ‑я, н.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. маркіраваць ​1.

маркірава́нне 2, ‑я, н.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. маркіраваць ​2.

маркірава́ны 1, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад маркіраваць ​1.

маркірава́ны 2, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад маркіраваць ​2.

маркірава́цца 1, ‑руецца; незак.

Зал. да маркіраваць ​1.

маркірава́цца 2, ‑руецца; незак.

Зал. да маркіраваць ​2.

маркірава́ць 1, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Спец. Паставіць (ставіць) кляймо, марку на якім‑н. тавары, вырабе. Маркіраваць пасуду. Маркіраваць мыла.

[Ад фр. marquer — адзначаць.]

маркірава́ць 2, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Спец. Правесці (праводзіць) маркёрам ​2 разоркі або радкі для пасадкі ці пасеву чаго‑н. Маркіраваць поле для пасадкі памідораў.

маркіро́ўка 1, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.

Спец.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. маркіраваць ​1.

2. Знак, кляймо, марка на таварах, вырабах.

маркіро́ўка 2, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. маркіраваць ​2.

маркіро́ўшчык, ‑а, м.

Той, хто займаецца маркіроўкай ​1.