Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

маніёкавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да маніёку. Маніёкавая мука.

мані́зм, ‑у, м.

Філасофскае вучэнне, якое лічыць асновай быцця адзін пачатак — матэрыю або дух; проціл. дуалізм. Матэрыялістычны манізм.

[Ад грэч. mónos — адзін, адзіны.]

манікю́р, ‑у, м.

Чыстка і паліроўка ногцяў на руках. Зрабіць манікюр. // Пра пакрытыя лакам, адпаліраваныя ногці. Пальчыкам з чырвоным манікюрам.. [дзяўчына] набірала нумар. Нумар быў заняты, і яна вешала трубку, чакала якую хвіліну і зноў круціла тэлефонны дыск. Арабей.

[Фр. manicure.]

манікю́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Спецыялістка па манікюру.

манікю́рны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для манікюру. Манікюрны набор.

манікю́рша, ‑ы, ж.

Спецыялістка па манікюру.

мані́лаўшчына, ‑ы, ж.

Бяздзейныя, летуценныя, адарваныя ад рэчаіснасці адносіны да навакольнага жыцця; беспадстаўная бесклапотнасць.

[Ад імя Манілава — персанажа «Мёртвых душ» Гогаля.]

маніпулі́раванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. маніпуліраваць.

маніпулі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

Рабіць маніпуляцыі.

маніпуля́тар, ‑а, м.

1. Чалавек, які робіць розныя маніпуляцыі. // Цыркавы артыст-фокуспік.

2. Спец. Тэлеграфны ключ або прыстасаванне для перадачы тэлеграфных сігналаў.

3. Спец. Прыстасаванне для рэгуліроўкі складаных вытворчых працэсаў (выкарыстоўваецца на пультах кіравання, у дыспетчарскіх і г. д.).

[Фр. manipulateur.]