Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мадыфікацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да мадыфікацыі.

мадыфіка́цыя, ‑і, ж.

Спец.

1. Відазмяненне чаго‑н., якое адзначаецца з’яўленнем новых уласцівасцей.

2. Прадмет або з’ява, якія падвергліся такому відазмяненню. Алмаз — мадыфікацыя вугляроду.

[Лац. modificatio.]

мадэлі́зм, ‑у, м.

Канструяванне, пабудова і выпрабаванне мадэлей машын, механізмаў.

мадэлі́раванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. мадэліраваць.

мадэлі́равацца, ‑руецца; незак.

Зал. да мадэліраваць.

мадэлі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што.

1. Рабіць, ствараць мадэль (у 2, 3 і 6 знач.). Мадэліраваць паліто. Мадэліраваць новую марку аўтамашыны.

2. У скульптуры — апрацоўваць паверхню, падаючы ёй пэўную форму; ляпіць.

3. У жывапісе — перадаваць аб’ём, рэльефнасць на карціпе пры дапамозе светаценю.

[Фр. modeler ад лац. modulus.]

мадэліро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак, ж.

Спец. Дзеянне паводле дзеясл. мадэліраваць (у 2, 3 знач.).

мадэлі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Спецыяліст па вырабу мадэлей (у 1 знач.).

мадэлі́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да мадэліст.

мадэ́ль, ‑і, ж.

1. Макет чаго‑н., часцей у зменшаным выглядзе. Мадэль самалёта. Мадэль карабля.

2. Узорны экзэмпляр якога‑н. новага вырабу. Мадэль зімовага паліто. Выстаўка мадэлей абутку.

3. Тып, марка, узор канструкцыі. Новая мадэль аўтамабіля.

4. Тое, што служыць матэрыялам для мастацкага адлюстравання; натура.

5. Узор дэталі, прадмета і інш., з якога робіцца форма для адліўкі. Двое наладчыкаў на фармовачным участку ўстанаўлівалі на машыны новыя мадэлі. Карпаў.

6. Спец. Схема якой‑н. з’явы або фізічнага аб’екта. Мадэль атама. Словаўтваральная мадэль.

[Фр. modèle — узор ад лац. modulus — мера, узор.]