маскатэ́ль, ‑і, ж., зб.
Фарбы, клей і іншыя хімічныя рэчывы як прадмет гандлю.
[Ад перс. mušk — мускус.]
маскатэ́льны, ‑ая, ‑ае.
Які з’яўляецца маскатэллю. Маскатэльныя тавары. // Які гандлюе маскатэллю. Маскатэльны магазін.
маскатэ́льшчык, ‑а, м.
Гандляр маскатэльнымі таварамі.
маскірава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. маскіраваць і маскіравацца.
маскірава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад маскіраваць.
2. у знач. прым. У масцы, у маскарадным касцюме.
маскірава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; незак.
1. Апранацца ў маскарадны касцюм, надзяваць маску.
2. перан. Паказваць сябе не такім, як ёсць; прытварацца, прыкідвацца. [Шыпулька] гэтак умеў прыкідвацца і маскіравацца, што нават блізкія да яго людзі нічога не заўважалі. Кулакоўскі.
3. Хавацца, скрывацца ад праціўніка пры дапамозе маскіроўкі. Партызаны, маскіруючыся за купінамі, за дрэвамі, бачылі фашыстаў, як на далоні. Шчарбатаў.
4. Зал. да маскіраваць.
маскірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., каго-што.
1. Апранаць каго‑н. у маскарадны касцюм, надзяваць маску.
2. перан. Скрываць якія‑н. ўчынкі, пачуцці і пад. чым‑н. паказным, штучным. Маскіраваць свае мэты.
3. Прыкрываць што‑н., робячы непрыкметным для каго‑н. Галінкі ахоўвалі птушанят у моцную спёку і адначасова маскіравалі гняздо. Самусенка. Танкісты маскіравалі машыны галлём. Мележ.
[Ад фр. masquer.]
маскіро́вачны, ‑ая, ‑ае.
Які служыць для маскіроўкі. Маскіровачны халат. □ Праз акно відаць былі перон і станцыйны будынак, .. рабы ад маскіровачнай фарбы. Асіпенка.
маскіро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак; ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. маскіраваць і маскіравацца. Шафёры выціскалі з .. [машын] апошняе, каб хутчэй ўскочыць у вёску, а там дзе-небудзь прытуліцца, навесці маскіроўку. Кулакоўскі. [Вера і Рамір] глядзелі адзін аднаму ў вочы і добра разумелі, што далікатныя прабачэнні не што іншае, як маскіроўка збянтэжанасці. Асіпенка.
2. Тое, чым маскіруюць, маскіруюцца. Вечарамі на вокнах вісела яшчэ цубкая чорная маскіроўка з папяровых аркушаў. Васілевіч.
маскіро́ўшчык, ‑а, м.
Спецыяліст па ваеннай маскіроўцы.