ма́савы, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, у якім удзельнічае вялікая колькасць людзей. Масавы рух за датэрміновае выкананне пяцігодкі. □ Сярод многіх палонных нараджаліся думкі і планы аб ўцёках, аб змаганні з нямецкай салдатнёй, аб .. масавым уцёку. Чорны. // Які закранае вялікую колькасць людзей, не з’яўляецца адзінкавым. Масавы гераізм. □ У беларускай літаратуры пачатку ХХ ст. Купала з вялікай пранікнёнасцю і глыбінёй наказаў масавае абеззямельванне сялянства. Івашын.
2. Прызначаны для шырокіх колаў насельніцтва. Тавары масавага ўжытку.
3. Які з’яўляецца прадстаўніком шырокіх мае. Кніга адрасавана масаваму чытачу.
4. Які выпускаецца ў вялікай колькасці. Масавы тыраж кнігі. Масавая вытворчасць тэлевізараў.
маса́ж, ‑у, м.
Расціранне цела з мэтай паляпшэння кровазвароту, абмену рэчываў у тканках і інш. Рабіць масаж. Спартыўны масаж. □ Пасля пластычнай гімнастыкі .. [Ляхоўская] прымала халодны душ і садзілася за масаж твару. Рамановіч.
[Фр. massage.]
масажава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. масажаваць; масаж.
масажава́цца, ‑жуюся, ‑жуешся, ‑жуецца; незак.
1. Тое, што і масіравацца 1.
2. Зал. да масажаваць.
масажава́ць, ‑жую, ‑жуеш, ‑жуе; незак., каго-што.
Тое, што і масіраваць 1. Адна з .. [дзяўчат] масажавала ногі [міс Элен], другая старанна і ўмела паляпвала тонкімі пальчыкамі па друзлым твары. Ус.
маса́жны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да масажу. Масажныя прыёмы. // Прызначаны для масажу. Масажны кабінет. Масажны стол.
масажы́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Спецыяліст па масажу.
масажы́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Жан. да масажыст.
масі́раванне 1, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. масіраваць 1; масаж.
масі́раванне 2, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. масіраваць 2 і масіравацца 2.
масі́раваны 1, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад масіраваць 1.
масі́раваны 2, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад масіраваць 2.
2. у знач. прым. Спец. Сканцэнтраваны, сабраны ў адно месца (пра войскі, авіяцыю, артылерыйскі агонь і пад.).