Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

маршырава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. маршыраваць.

маршырава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

Хадзіць, ісці маршам. Удзень афіцэры выводзілі салдат на выган за вёску і вучылі іх маршыраваць. Галавач. Насустрач Карніцкаму маршыраваў партызанскі ўзвод. Паслядовіч. // Хадзіць, ісці мерным шагам, па-ваеннаму. Пад вечар .. [Зыгмусь] выходзіў палявой дарогай з маёнтка на гасцінец і .. важна маршыраваў .. у мястэчка. Брыль.

маршыро́вачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да маршыроўкі.

маршыро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. маршыраваць; маршыраванне.

ма́рыва, ‑а, н.

Трымцячы слой цёплага паветра каля паверхні зямлі ў гарачае надвор’е; смуга. Сонца падымалася ўсё вышэй і вышэй, і цяпер далёка на даляглядзе трымцела-пералівалася ледзь прыкметнае марыва. Даніленка. Сонца горача прыпякала. Зняможаная зямля трапятала ў блакітным марыве. Новікаў.

мары́ец,

гл. марыйцы.

мары́йка,

гл. марыйцы.

мары́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да марыйцаў, які належыць, уласцівы ім. Марыйская мова. Марыйская культура.

мары́йцы, ‑аў; адз. марыец, ‑рыйца, м.; марыйка, ‑і, ДМ ‑рыйцы; мн. марыйкі, ‑рыек; ж.

Народ, які складае карэннае насельніцтва Марыйскай АССР.

мары́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

1. Прыстасаванне, пры дапамозе якога мераць насякомых. Марылка для коканаў.

2. Спец. Вадкасць, якой насычаюць паверхню дрэва з мэтай афарбоўкі; пратрава.