Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

марфе́ма, ‑ы, ж.

Частка слова (корань, суфікс або прыстаўка), якая мае лексічнае або граматычнае значэнне.

[Ад грэч. morphē — форма.]

марфе́мны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да марфемы. Марфемны склад слова.

марфі́н, ‑у, м.

Лякарства, якое здымае боль: алкалоід опію.

марфіні́зм, ‑у, м.

Нездаровая цяга да морфію як наркотыка; адзін з відаў наркаманіі.

марфіні́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Чалавек, які пастаянна ўжывае морфій як наркатычны сродак.

марфіні́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да марфініст.

марфо́лаг, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне марфалогіі.

марці́ра, ‑ы, ж.

Артылерыйская гармата з кароткім ствалом для навясной стральбы.

[Гал. mortier ад лац. mortarium — ступа.]

марці́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да марціры; узброены марцірамі. Марцірная батарэя.

марцыпа́н, ‑а, м.

1. Цеста, прыгатаванае з працёртага міндалю або арэхаў з цукрам; кандытарскія вырабы з гэтага цеста.

2. звычайна мн. (марцыпа́ны, ‑аў). Пра што‑н. вельмі смачнае, адмыслова прыгатаванае.

[Ням. Marzipan ад іт. marzapane.]