дэзурбані́зм, ‑у,
Кірунак у горадабудаўніцтве 20 ст., які супрацьпастаўляе буйным гарадам вольнае рассяленне сярод сельскай прыроды.
[Ад фр. de..., des... і лац. urbanus — гарадскі.]
дэзурбані́зм, ‑у,
Кірунак у горадабудаўніцтве 20 ст., які супрацьпастаўляе буйным гарадам вольнае рассяленне сярод сельскай прыроды.
[Ад фр. de..., des... і лац. urbanus — гарадскі.]
дэі́зм, ‑у.
Рэлігійна-філасофскае вучэнне (17–18 стст.), якое прызнае бога першапрычынай, тварцом свету, але адмаўляе яго ўмяшанне ў з’явы прыроды і грамадскага жыцця.
[Ад лац. deus — бог.]
дэі́ст, ‑а,
Паслядоўнік дэізму.
дэісты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дэізму.
дэк, ‑а,
[Англ. deck — палуба.]
дэ́ка, ‑і,
1. Частка корпуса некаторых струнных музычных інструментаў, якія служаць для адбіцця і ўзмацнення гуку.
2. Падбарабанная або надбарабанная частка малатарні.
[Ням. Decke — накрыўка, века.]
дэка...
Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае «дзесяць», напрыклад:
[Ад грэч. déka — дзесяць.]
дэкагра́м, ‑а,
Метрычная мера вагі, роўная дзесяці грамам.
дэка́да, ‑ы,
1. Прамежак часу ў дзесяць дзён; дзесяцідзёнка.
2. Дзесяць дзён, прысвечаных якой‑н. грамадскай падзеі, з’яве.
[Ад грэч. dekás — дзесяцідзёнка.]
дэкада́нс, ‑у,
1. Заняпад, культурны рэгрэс.
2. Тое, што і дэкадэнцтва.
[Фр. décadence.]