масці́на, ‑ы, ж.
Дошка або бервяно ў насціле моста. Масціны былі мокрымі. Яны не скрыпелі пад нагамі, як у пагодлівы дзень. Можна было прайсці масток і не заўважыць, каб пад ім не гаманіла, не шумела рака. Кулакоўскі.
масці́сты, ‑ая, ‑ае.
Чыстай, добрай масці (пра каня).
масці́тасць, ‑і, ж.
Уласцівасць і якасць масцітага.
масці́ты, ‑ая, ‑ае.
Які заслужыў сваёй шматгадовай плённай дзейнасцю павагу і прызнанне. Масціты вучоны.
масці́цца, машчуся, мосцішся, мосціцца; незак.
1. Зручна размяшчацца, уладкоўвацца. Толя злажыў манаткі ў носе лодкі .. і пачаў масціцца на начлег. Брыль.
2. перан. Разм. Мець намер, намервацца. Дзіўныя ў .. [Максімкі] адносіны з Язэпам. Мосціцца ўсё пасябраваць з ім. Хадановіч.
3. Зал. да масціць (у 1, 2 знач.).
масці́ць, машчу, мосціш, мосціць; незак., што.
1. Рабіць насціл з дошак, бярвенняў і пад. Масціць падлогу. □ Ля берага Дзвіны стаялі баржы, іх злучалі, масцілі паверх дошкамі. Хадкевіч. Пачалі браты церабіць прасекі ў пушчы ды масціць грэблі. Якімовіч.
2. Тое, што і брукаваць. — Рабіў, што траплялася. Брук масціў, печы мураваў, а пасля пры кавалях быў. Чорны.
3. Разм. Старанна ўкладваць, размяшчаць. Масціць мяшкі на воз. // Высцілаць чым‑н. для больш зручнага карыстання. Воз рыхтуюць звечара. Мажуць дзёгцем калёсы, мосцяць канюшынай .. сядзенне, кладуць для нечага дошкі... Васілевіч. [Падводчык] час ад часу злазіў з саней, на хаду папраўляў хамут, затым, пакрэктваючы, масціў пад сябе салому. Бажко.
масць, ‑і, ж.
1. Колер шэрсці ў жывёлы і пер’я ў птушак. Карнікі ўз’ехалі на двор. Пад пярэднім, паручнікам, аж гарцавала танканогая, блішчастай гнядой масці кабыліца. Скрыган. Калгаснік меў курэй багата: Стракатых, шэранькіх, чубатак, — Ну, словам, — рознай масці... Валасевіч.
2. Адна з чатырох частак, на якія дзеліцца калода ігральных карт паводле колеру і формы ачкоў. Званковая масць.
•••
Адной масці — аднолькавыя ў якіх‑н. адносінах.
Пад масць (не пад масць) — падыходзіць (не падыходзіць).
Усіх (розных) касцей — розных відаў, напрамкаў і поглядаў (звычайна аб палітычных праціўніках).
масье́, нескл., м.
1. Назва мужчыны ў Францыі і некаторых іншых краінах, якая звычайна далучаецца да прозвішча; пан.
2. Разм. У дарэвалюцыйнай Расіі — выхавальнік, гувернёр (звычайна пра француза).
[Фр. monsieur — пан.]
масянжо́вы, ‑ая, ‑ае.
Уст.
1. Які мае адносіны да мосенжу. // Зроблены з мосенжу. На камодзе красаваліся масянжовыя падсвечнікі. Бядуля.
2. Колеру мосенжу, бронзавы. Масянжовы загар. □ Прыйшоў Мікіта — дужы хлапчына з масянжовым тварам, трох[і] сутулаваты, унурысты і маўклівы. Зарэцкі.