дэзінфармава́цца, ‑муецца;
Verbum
анлайнавы слоўнікТлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVuдэзінфармава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе;
Увесці (уводзіць) у зман няправільнай інфармацыяй.
дэзінфармацы́йны, ‑ая, ‑ае.
Разлічаны на дэзінфармацыю; падманны.
дэзінфарма́цыя, ‑і,
Распаўсюджанне няправільных або фальшывых звестак з мэтай увесці каго‑н. у зман.
[Ад фр. dés — ад‑, раз- і informer — паведамляць, апавяшчаць.]
дэзінфе́ктар, ‑а,
1. Той, хто робіць дэзінфекцыю.
2. Рэчыва, сродак, якія ўжываюцца для дэзінфекцыі.
дэзінфекцы́йны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дэзінфекцыі, прызначаны для яе.
дэзінфе́кцыя, ‑і,
Знішчэнне заразных мікробаў з дапамогай спецыяльных сродкаў; абеззаражванне.
[Фр. désinfection.]
дэзінфіцы́раванне, ‑я,
дэзінфіцы́равацца, ‑руецца;
1. Паддацца (паддавацца) дэзінфекцыі.
2.
дэзінфіцы́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе;
Зрабіць (рабіць) дэзінфекцыю чаго‑н.