Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

цаца, , ж. (разм.).

  1. Рэч, якая служыць для забаўляння дзяцей; цацка.

  2. Пра спакойнае, паслухмянае дзіця.

    • Ц.-хлопчык, слухае маму.
  3. Пра таго, хто важнічае, мае вялікія прэтэнзіі (неадабр.).

    • О, гэта добрая ц.!

  • Цаца-цаца, ды ў кішэнь (разм.) — пра таго, хто не праміне ўзяць чужое.

цацанка, , ж.:

  • абяцанка — цацанка, а дурню радасць (прыказка; разм.) — перасцерагае, каб заўчасна не радаваліся, бо абяцанага можна тры гады чакаць.

цацарка, , ж.

Птушка атрада курыных.

|| прым. цацарчын, .

цацачнік, , м.

Майстар, які вырабляе цацкі.

|| ж. цацачніца, .

|| прым. цацачніцкі, .

цацка, , ж.

  1. Прадмет, прызначаны для гульні, аздобы, упрыгожання.

    • Магазін дзіцячых цацак.
    • Ёлачныя цацкі.
  2. Што-н. вельмі прыгожае, цікава аздобленае.

    • Не кватэра, а ц.
  3. перан. Той, кім распараджаюцца па ўласнаму жаданню, хто служыць каму-н. для пацех.

    • Быць цацкай у чужых руках.
  4. Аб тым, што з’яўляецца прадметам клопату, непрыемнасці (разм.).

    • Параніў руку — зрабіў сабе цацку.

|| памянш. цацачка, .

|| прым. цацачны, .

  • Ц. магазін.

цацкацца, ; незак. (разм. неадабр.).

  1. Гуляць з кім-, чым-н.; забаўляцца.

  2. перан. Займацца якой-н. клапатной справай, важдацца з кім-, чым-н.

    • Хопіць ц. з гультаём.