Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

цалавальнік, ✂, м.

  1. У Расіі 15—18 стст.: службовая асоба, абавязкамі якой былі збор падаткаў і выкананне некаторых судовых і паліцэйскіх функцый.

  2. Прадавец віна ў шынку ці карчме (уст.).

цалавацца, ✂; незак.

Цалаваць адзін аднаго.

  • Ц. пры сустрэчы.

|| зак. пацалавацца, ✂.

|| наз. цалаванне, ✂.

цалаваць, ✂; незак.

Дакранацца губамі да твару каго-н. у знак любві, ласкі, дружбы і пад.

  • Ц. маці.
  • Ц. руку.

|| зак. пацалаваць, ✂.

|| наз. цалаванне, ✂.

цалёўка, ✂, ж. (разм.).

Дошка таўшчынёй у адну цалю.

|| прым. цалёвачны, ✂.

цалік, ✂, м.

Няходжаная, няезджаная прастора, звычайна снежная.

  • Дарогі не было, ехалі па цаліку.

цаліна, ✂, ж.

  1. Зямля, якая ніколі не апрацоўвалася.

    • Узнімаць цаліну.
  2. Тое, што і цалік.

  3. перан. Недаследаваная, нявывучаная галіна чаго-н.

|| прым. цалінны, ✂.

  • Цалінныя землі.

цаліннік, ✂, м.

Той, хто працуе на цалінных землях.

|| ж. цалінніца, ✂.

цалкам, прысл.

  1. У поўным аб’ёме, ад пачатку да канца; не часткова.

    • Перадрукаваць артыкул ц.
  2. Да канца, поўнасцю, зусім.

    • Ц. прысвяціць сябе навуцы.

◊

  • Цалкам і поўнасцю (разм.) — поўнасцю (з адценнем узмацнення).

цалкі, ✂ (абл.).

  1. Яечня з цэлымі жаўткамі, не змешанымі з бялкамі.

  2. Не ачышчаная, звараная ў лупінах бульба.

  3. Зерні канапель, якія застаюцца цэлымі, нястоўчанымі.

    • Канапляныя ц.

цалком, прысл.

Цэлым кавалкам, не жуючы.

  • Ц. глытаць бульбу.