Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

цана, , ж.

  1. Грашовае выражэнне вартасці тавару; плата.

    • Зніжэнне цэн.
    • Ц. праезду аўтобусам.
  2. цаной (-ою): Ужыв. у значэнні: страціўшы што-н., ахвяраваўшы чым-н., перажыўшы што-н.

    • Дасягнуць перамогі цаной вялікіх страт.
    • Любой цаной дасягнуць мэты.
  3. перан. Значэнне, роля чаго-н.

    • Ц. слова.

  • Адпускная цана — цана, па якой прадаецца прадукцыя.

  • У цане (разм.) — дорага каштуе; высока цэніцца.

  • Цаны няма каму-чаму (разм. адабр.) — вельмі дарагі, вельмі высокай якасці.

|| прым. цэнасны, .

цаніцца, ; незак.

Мець пэўную цану; быць каштоўным.

  • Беларускія трактары дорага цэняцца.
  • Таленты высока цэняцца.

цаніць, ; незак.

  1. Вызначаць грашовы кошт каму-, чаму-н.

    • Ц. тавар.
  2. Прызнаваць цэннасць, значэнне каго-, чаго-н.

    • Ц. духоўныя якасці чалавека.
    • Ц. дружбу.