цана,
-
Грашовае выражэнне вартасці тавару; плата.
- Зніжэнне цэн.
- Ц. праезду аўтобусам.
-
цаной (-ою):
Ужыв. у значэнні: страціўшы што-н. , ахвяраваўшы чым-н. , перажыўшы што-н. - Дасягнуць перамогі цаной вялікіх страт.
- Любой цаной дасягнуць мэты.
-
перан. Значэнне, роля чаго-н. - Ц. слова.
Адпускная цана — цана, па якой прадаецца прадукцыя.
У цане (
разм. ) — дорага каштуе; высока цэніцца.Цаны няма каму-чаму (
разм. адабр. ) — вельмі дарагі, вельмі высокай якасці.
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)