цацка,
-
Прадмет, прызначаны для гульні, аздобы, упрыгожання.
- Магазін дзіцячых цацак.
- Ёлачныя цацкі.
-
Што
-н. вельмі прыгожае, цікава аздобленае.- Не кватэра, а ц.
-
перан. Той, кім распараджаюцца па ўласнаму жаданню, хто служыць каму-н. для пацех.- Быць цацкай у чужых руках.
-
Аб тым, што з’яўляецца прадметам клопату, непрыемнасці (
разм. ).- Параніў руку — зрабіў сабе цацку.
||
||
- Ц. магазін.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)