Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рыф​1, ✂, м.

Шэраг падводных або выступаючых з вады скалістых узвышэнняў марскога дна.

  • Каралавыя рыфы.

|| прым. рыфавы, ✂.

рыф​2, ✂, м. (спец.).

Адтуліна або пятля на парусе, у якія прасоўваецца завязка для сцягвання яго.

  • Брыць рыфы (змяншаць плошчу паруса пры моцным ветры).

|| прым. рыфавы, ✂.

рыфленне, ✂, н. (спец.).

Апрацоўка паверхні для надання ёй шурпатасці — нанясенне вузкіх вострых паглыбленняў (рыфляў).

рыфлены, ✂, (спец.).

Пра паверхню: нягладкі, з правільнымі радамі паглыбленняў і выступаў.

  • Рыфленае жалеза.
  • Рыфленыя падэшвы.

рыфма, ✂, ж.

Сугучнасць канцоў вершаваных радкоў.

  • Мужчынская р. (з націскам на апошнім складзе вершаванага радка).
  • Жаночая р. (з націскам на перадапошнім складзе вершаванага радка).
  • Гаварыць у рыфму.

|| прым. рыфменны, ✂.

рыфмавацца, ✂; незак.

Утвараць рыфму.

  • Гэтыя словы рыфмуюцца паміж сабой.

рыфмаваць, ✂; незак.

  1. Тое, што і рыфмавацца (спец.).

  2. Падбіраць (словы) для атрымання рыфмы.

|| зак. зрыфмаваць, ✂.

|| наз. рыфмаванне, ✂.

рыфмаплёт, ✂, м. (разм. зневаж.).

Дрэнны стваральнік вершаў, рыфмач.

рыфмоўка, ✂, ж.

Сістэма, парадак чаргавання рыфмаў у вершы.

  • Перакрыжаваная р.