Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рыцар, , м.

  1. У сярэдневяковай Еўропе: феадал, які належаў да ваенна-землеўладальніцкага саслоўя, а таксама цяжка ўзброены воін, які знаходзіўся ў васальнай залежнасці ад свайго сюзерэна.

    • Р. журботнага вобраза (пра Дон-Кіхота, героя рамана Сервантэса).
    • Р. без страху і дакору (перан. пра смелага, ва ўсім бездакорнага чалавека; высок.).
    • Р. плашча і кінжала (перан. тайны грабежнік і забойца; кніжн.).
  2. перан. Самаадданы, высакародны чалавек (высок.).

    • Р. рэвалюцыі.

|| прым. рыцарскі, .

  • Рыцарскія даспехі.
  • Р. ўчынак.

рыцарства, , н.

  1. зб. У феадальнай Еўропе: прывілеяванае ваенна-землеўладальніцкае саслоўе, рыцары (у 1 знач.).

  2. Самаадданасць, высакародства (кніжн.).

    • Праявіць Р.

рыцца, ; незак.

  1. Капацца ў чым-н. рыхлым, сыпкім (пра жывёл).

    • На пожні рыліся свінні.
  2. перан. Перабіраць, перакладваць што-н. (звычайна шукаючы што-н.).

    • Р. ў шуфлядзе.

рыцына, , ж.

Алей, які здабываецца з насення клешчавіны і ўжываецца як слабіцельнае.

|| прым. рыцынавы, .

рыць, ; незак.

  1. Капаць, раскопваць рыхлае, сыпкае (лычом, рылам); капаючы, даставаць з зямлі, вырываць.

    • Свіння рые пожню.
    • Дзік рые бульбу.
  2. Вымаючы зямлю, рабіць паглыбленне (пра жывёл).

    • Барсук рые нару.

|| зак. вырыць, .

  • В. нару.

|| наз. рыццё, .